Гісторыя пятая (алімпійская).

"Сёньня ў Солт-Лэйк-Сіці быў беларускі дзень. Калі б вашыя хакеісты пасадзілі ў цэнтры лядовай пляцоўкі дрэва, то яно вырасла б."
Матс Сундзін (капітан зборнай Швецыі па хакею, 20 лютага 2002 г.)

глянуць гісторыю № 1 2 3 5

20 лютага 2002 г.

19:55. Хатка.
Зьбіраецца народ. Хутка пачнецца хакейная гульня паміж беларусамі і шведамі. Шведы фаварыты. Хатачнікі абмяркоўваюць варыянты з якім лікам нашыя прайграюць, і які лік найлепш, каб з годнасьцю вернуцца дадому. Некаторыя абураюцца, чаму замест біятлёну, дзе магчымы медаль, паказваюць "бесперспектыўны" хакей.

20:05 Пачынаецца гульня.
БТ: Нейкі сумны сёньня Навіцкі. Нават ніякіх вынікаў з кёрлінгу не паведаміў. Беларусы трымаюць абарону.
Хатка: Нуль эмоцыяў. Усе чакаюць першай шайбы ў нашую брамку. Мезін увесь час гэтаму перашкаджае.

1-ы перыяд. 1:47.
БТ: У беларусаў выдалены Раманаў.
Хатка: Працягваецца чаканьне шайбы ў нашую брамку.

1-ы перыяд. 3:10.
БТ: Ніклас Лідстром (штогадовы заробак $10.000.000) - 1:0.
Хатка: Ну нарэшце!

1-ы перыяд. 7:15.
БТ: Выдаляюць Салея. Беларусы гуляюць утраёх супраць пяці шведаў.
Хатка: Калі шведы заб'юць - усе ідзем спаць. 1-ы перыяд. 7:43-7:47.
БТ: Выдаленьне Сундзіна. Праз 4 (!) секунды неверагодны гол Раманава ў меньшасьці.
Хатка: Хм... нешта тут ня так... відаць, халява...

1-ы перыяд. 9:33.
БТ: Дудзік забівае гол (5 супраць 3). Беларусь вядзе 2:1.
Хатка: А можа будзем "хварэць" за беларусаў?!

Перапынак паміж 1-ым і 2-ім перыядамі.
БТ: Мезін - супэр-зубр - 21 "сэйв".
Хатка: Беларусы канешне крута, але ў шведаў яшчэ 2 перыяды.

2-і перыяд. 10:14.
БТ: Мікаель Нюландэр - 2:2.
Хатка: Усё ідзе па пляне.

Перапынак паміж 2-ім і 3-ім перыядамі.
БТ: 2:2. Мезін - 32 "сэйвы".
Хатка: Не падабаецца ўсе гэта, нешта шведы не спяшаюцца. У раздзявальні беларускай зборнай: Аляксандар Андрыеўскі (капітан беларусаў): "Хлопцы, трэба сабрацца і адгуляць застаўшыяся 20 хвілін, так як належыць сапраўдным хакеістам". Хлопцы: "Чаму толькі 20??? У нас наперадзе яшчэ 2 гульні!".
3-і перыяд. 2:47.
БТ: Кавалёў перахоплівае шайбу ў зоне шведаў і забівае гол паміж шчыткоў Томі Сала (штогадовы заробак $3.000.000) - 3:2.
Хатка: ОЛЕ-ОЛЕ-ОЛЕ. Трэба яшчэ крышачку пратрымацца.
3-і перыяд. 7:54.
БТ: Васіль Панкоў губляе шайбу. Матс Сундзін пераігравае Мезіна - 3:3.
Хатка: Цішыня. 3-і перыяд. 14:46.
БТ: У шведаў выдалюць Рэнберга. Ён ледзь не плача.
Хатка: Трымайцеся хлопцы. Хутка овертайм, а там буліты, а ў нас Мезін.
3-і перыяд. 17:36.
БТ: Шайба ў беларусаў. Уладзімер Копаць (штогадовы заробак меньш за $100.000) з шайбай праяджае чырвоную лінію.
Хатка: Выкінь ты гэтую шайбу, каб шведы не перахапілі.
БТ: Копаць кідае шайбу ў бок брамкі шведаў.
Хатка: ...
БТ: Томі Сала спрабуе паймаць шайбу, але ў яго ня вельмі атрымліваецца.
Хатка: няўжо????
БТ: Шайба ўзлятае на Сала, і стукнуўшыся аб яго сьпіну, павольна пачынае каціцца ў брамку.
Хатка: не можа быць! няўжо гэтае магчыма?
БТ: Шведзкі абаронца спрабуе дагнаць шайбу, але замест шайбы сустракаецца са стойкай брамы. ГООООООООЛЛЛЛЛЛЛЛ!!!!!!
Хатка: ААААААААААААААААА!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
БТ: Копаць робіць "рыбку" уздоўж борту.
Хатка: Мы можам перамагчы?!
3-і перыяд. 17:36-20.00.
БТ: Шведы здымаюць галкіпера, беларусы не трапляюць у пустую брамку, Мезін робіць "сэйв".
Хатка падскокнула ад шчасьця.
БТ: Беларусы кідаюць клюшкі, шлемы, пальчаткі. Гэта папросту неверагодна. Здаецца, што беларусы выйгралі кубак Стэнлі.
Хатка: Пачынаецца сьвята. Шмат хто не можа паверыць у тое што адбылося.
Калі нехта да гэтага дню ня верыў у цуды, то Уладзімер Копаць прымусіў іх у гэтае паверыць! Беларусь у паўфінале! Гэтага ня можа быць, але гэта адбылося! Miracle on the ice - 2! Копаць - Miracle man! Мезін - лепшы брамнік у сьвеце!

А 22 лютага беларусаў чакае гульня з Канадай...

...папярэдняя

© Тэкст: Red_Winged_Duck