Гісторыя трэцяя (калядна-брутальная).

Гэта было аднойчы ўвечары, калі калолі зоркі зрок, і йшоў сьнег па ўсёй зямлі...
(© Аляксандар Памідораў)

глянуць гісторыю № 1 2 3 5
Апынуўшыся ізноў у Вялікім Лесе Чырвонакрылы Дак не пазнаў яго: сьнег быў чорным, замест дрэваў былі бачныя толькі пні, па ўсім шляху валяліся галовы невядомых істотаў...
Спрабуючы зразумець, дзе ён знаходзіцца, Дак наторкнуўся на шыльду "Тут.бы"... Паглядзеўшы навокал, ён заўважыў стосы паперы.... Калісьці гэта была пошта, а зараз, тое што ад яе засталося было раскідана па ўсім ускраінам Лесу. Недалёка ад месца, дзе Дак знайшоў шыльду можна было заўважыць руіны крамаў і рэшткі хат.

А на месцы, дзе яшчэ колькі дзён таму стаяў велічэзны палац "Тут.бы" засталася толькі брама, на якой, відаць некалькі гадзінаў таму, было намалявана чырвонае крыло... "Хакеісты", - падумаў Дак і пайшоў далей...

Прайшоўшы каля кіламэтру, Чырвонакрылы пазнаў мясьціну... Гэта быў гасьцінец Акавіта, ад якога пачыналіся шляхі да шматлікіх месцаў, дзе жылі Тутэйшыя.

Крыху паблукаўшы, ён знайшоў хаціну Дзеда Талаша, дакладней тое, што ад яе засталося. На месцы хаты ДТ цяпер была яма, дна якой не было бачна, а каля яе валяліся дзедавы лапці. Пашукаўшы вакол, Дак знайшоў і самога Дзеда Талаша - ён быў прывязаны барадой да дуба і не падаваў прыкмет жыцьця...

Чым далей ішоў Дак, тым болей ён зьдзіўляўся... ён пабачыў і Карчму Старога Язэпа, у якой былі выбітыя ўсе шыбы, а на дзьвярах намалявана шасьціканцовая зорка. А Стары Язэп быў закапаны ў сьнег так, што тычэлі толькі валёнкі... А там дзе заўсёды гуртавалася моладзь, і йшла гаворка пра нейкую таямнічую Мрою, цяпер лунаў агромісты "закат над балотам"...

Дак быў вельмі ўражаны пабачаным...

І вось, нарэшце, ён патрапіў на адзінае некранутае месца ва ўсім лесе... Гэта была Хатка... Хаця некранутая - гэта не зусім слушна. Каля Хаткі дагарала елка. А з даху Хаткі тырчэлі, увоткнутыя туды, вілы ды рыдлёўкі... Зайшоўшы ў Хатку, Дак нікога ня ўбачыў, і ўжо зьбіраўся выходзіць, калі, раптам пачуў, аднекуль з-пад лавы: "Не чапай нас, Дак...".......

А над Лесам узыходзіў Месяц, ды надзыходзіў Калядны Вечар...

...папярэдняя наступная...

© Тэкст: Red_Winged_Duck
© Малюнкі: Ведзьмедзянятка