Гісторыя першая (уступная).

Выйсьце крыніц...
(© Уладзімер Караткевіч)

глянуць гісторыю № 1 2 3 5
Аднойчы ў Вялікі Лес прыйшла восень. А потым справа пачала набліжацца і да зімы... Жыхары Лесу пачалі разумець, што хутка будзе вельмі халодна, а схавацца няма дзе... І вось у адзін з цёмных восеньскіх дзён недзе ў лесе пачуліся грукі сякеры. Падыйшоўшы бліжэй можна было ўбачыць, што на прыгожай палянцы нейкі хлопец пачаў будаваць нешта падобнае на хату...
Хутка стала вядома, што хлопца гэтага клічуць Аба і будуе ён ня хату, а Хатку... Часам каля яго можна было пабачыць дзеўчыну, і здавалася, што будаўніцтва ідзе, то хутчэй, то павольней. Але ж нягледзячы на ўвесь грукат, каля Хаткі зьбіралася ня так ужо і шмат людзей... Ці то таму, што сьцежак да яе не было... Ці тое проста жыхары Лесу не разумелі навошта ўсё гэта.
Ішоў час Хатка будавалася... Але аднойчы, прыйшоўшы на звыклае месца, усе вельмі зьдзівіліся... Хаткі не было... Высьвятлілася, што лясьнік Глот выдзяліў добры кавалак Лесу пад Хатку і яе хуценька туды перанесьлі.
А цяпер крыху пра тое, што гэта за месца, дзе месьціцца Хатка. Месца гэта, як ужо было заўважана, знаходзіцца ў Вялікім Лесе, недзе на паўшляху паміж Менскам і Віцебскам. Недалёка ад Хаткі можна знайсьці шмат цікавых месцаў, дзе гуртуюцца розныя людзі. У лесе можна і навінаў даведацца, і пагутарыць, і паспрачацца, і піва папіць і на цуды розныя паглядзець. А покуль Хатка была яшчэ ня вельмі папулярным месцам, і навіны пра яе распаўсюджваліся галоўным чынам праз Аськоўцаў.

наступная...

© Тэкст: Red_Winged_Duck
© Малюнкі: Ведзьмедзянятка